Першая група ўкраінскіх салдат прыбыла ў Брытанію для праходжання падрыхтоўкі
У бліжэйшыя месяцы плануецца падрыхтаваць да 10 тысяч украінцаў / bbc.com
Першая група ўкраінскіх салдат прыбыла ў Брытанію для праходжання падрыхтоўкі. У найбліжэйшыя месяцы плануецца падрыхтаваць да 10 тысяч украінцаў, паведамляе прэс-служба брытанскага ўрада.
Праграма з'яўляецца часткай доўгатэрміновага абавязацельства Вялікабрытаніі па падтрымцы Украіны ў барацьбе супраць расійскай агрэсіі, На сёння яна складае больш за 2,3 мільярда фунтаў стэрлінгаў у выглядзе ваеннай дапамогі і ўключае больш за 5 тысяч адзінак супрацьтанкавай зброі NLAW і рэактыўных сістэм залпавага агню M270.