Перастаў выходзіць на сувязь вядомы мінскі адвакат
Перастаў выходзіць на сувязь вядомы мінскі адвакат Аляксандр Данілевіч. Сваякі мяркуюць, што ён затрыманы.
У красавіку 2022 года Данілевіча звольнілі з Факультэта міжнародных адносінаў БДУ. Ён працаваў там 20 гадоў. "БДУ звальняе мяне праз грамадзянскую пазіцыю, — распавядаў тады выкладчык. — Не працягвае кантракт, нават не тлумачачы чаму".
Данілевіч — паспяховы адвакат. Спецыялізуецца на прадстаўленні інтарэсаў кліентаў у міжнародным камерцыйным арбітражы.