“Перамогу сустрэлі сваім салютам: у каго што было — тарахцела ўсё!”

Віктар Вятошкін, адзіны ў Беларусі поўны кавалер ордэна Славы, малодшы сяржант стралковага палка:



“На Эльбе. Калі ўжо быў вызвалены Берлін, мы накіраваліся на Эльбу. На Эльбе ўжо быў і наш канец вайны, і ўсё астатняе”.



Васіль Даўжонак, партызан брыгады “Народныя мсціўцы імя Варанянскага”:



“Я ў той час ужо служыў не ў партызанах, а ў палку тут, у Мінску у палку НКУС. І мы выконвалі ўсе абавязкі ў гэты час па ахове аб’ектаў і ўрадавых будынкаў у горадзе Мінску”.



Генерал: “У Чалябінску на заводзе я працаваў ваенным прадстаўніком”.



Аляксандр Фень, старшы лейтэнант 5-й гвардзейскай танкавай дывізіі:



“Дзесьці ў кіламетрах 60 на поўдзень ад Гдыні. Выкапалі акопы на беразе і з адным танкам стаялі на абароне каб немец не высадзіўся! Вось, там мы і Перамогу сустрэлі. Сваімі салютамі у каго што было, тарахцела ўсё!”



Вадзім Садаўнічэнка, памочнік начальніка аператыўнага аддзялення штаба дывізіі:



“На паўднёвы захад ад Брно дзесьці ў кіламетрах 40 сустрэлі мы Дзень Перамогі. І ў той жа дзень 9 траўня мы прасунуліся наперад група арміі “Цэнтр” нямецкая не здавалася і ў нас баявыя дзеянні спыніліся толькі 11 чысла”.

Фота: Еўрарадыё