“Павуцінне”: ці магчымая такая аперацыя ў Беларусі і хто яе правядзе — эфір

Сяргей Бульба / Еўрарадыё
Вучэнні “Захад-2025”, якія ладзяць сумесна расійскія і беларускія вайскоўцы, перавялі ад межаў углыб Беларусі. Што дазволіла суседзям, найперш у Літве, уздыхнуць спакайней. Тым не менш, пагроза правакацыі з беларускай тэрыторыі ў адрас Літвы ці Польшчы захоўваецца. Як не выключаюць заходнія ваенныя эксперты і таго, што беларускія вайскоўцы будуць скарыстаныя ў расійскай вайне супраць Украіны.
Ці здымае пагрозу ваеннай правакацыі перавод вучэнняў углыб Беларусі і ці гатовыя беларускія вайскоўцы падтрымаць расіян у такіх правакацыях адносна Польшчы альбо Літвы? Ці застаецца рызыка таго, што беларускіх вайскоўцаў выкарыстаюць у вайне з Украінай? Якія высновы варта зрабіць Мінску з аперацый СБУ, праведзеных у Расіі, і ці магчымыя такія аперацыі ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае грамадскі актывіст, былы сузаснавальнік “Белага легіёна”, кіраўнік “Паспалітага рушання” Сяргей Бульба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.