Павел Сядзько стаў гульцом "Гомеля"
Павел Сядзько стаў гульцом "Гомеля". Кантракт з 24-гадовым паўабаронцам разлічаны да канца сезона, паведамляе клубная прэс-служба.
Сядзько — выхаванец брэсцкага "Дынама". Таксама гуляў за "Рух". Восенню 2021-га трапіў у маскоўскае "Тарпеда". Цяпер жа вярнуўся на радзіму. На яго рахунку шмат прыгожых галоў.
Павел Сядзько — футбаліст нацыянальнай зборнай Беларусі.