Пасля правакацыі затрымалі трэнера з Чавусаў
Аляксандр Марчанка / sb.by
Пасля правакацыі затрымалі трэнера з Чавусаў Аляксандра Марчанку. Відэа з ім з'явілася ў адным з тг-каналаў сілавікоў. У чым менавіта яго абвінавачваюць, пакуль невядома.
Марчанка працаваў у спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школе алімпійскага рэзерву Чавускага раёна (Магілёўская вобласць). Яго затрымалі пасля размовы ў чат-рулетцы з дальнабойшчыкам-правакатарам Юрыем Комарам. У той момант ён быў апрануты ў майку з гербам Украіны. На вітанне правакатара "Жыве Беларусь!" адказаў "Жыве вечна!".
Затрыманы кажа на відэа, што быў падпісаны на "экстрэмісцкія матэрыялы" і нібыта "хацеў уступіць у полк Каліноўскага".
Дальнабойшчык Юрый Комар вядомы тым, што ў чат-рулетцы правакуе беларусаў на выказванні супраць рэжыму, а потым здае іх сілавікам.