Пасажырскі цягнік "Масква — Брэст" сутыкнуўся з мікрааўтобусам

На месцы здарэння / t.me/belrw_official/
Пасажырскі цягнік № 27 "Масква — Брэст" сутыкнуўся з мікрааўтобусам ГАЗель. Здарэнне адбылося ў чацвер у 09:52 на рэгуляваным чыгуначным пераездзе перагона Койданава — Негарэлае.
Прэс-служба Беларускай чыгункі піша, што ў момант здарэння светлавая і гукавая сігналізацыі "спраўна працавалі". Адзначаецца, што "для прадухілення сутыкнення машыністам цягніка было ўжыта экстранае тармажэнне". Ніхто з людзей не пацярпеў.
Ужо ў 10:39 цягнік змог рухацца па маршруце. З-за здарэння іншыя пасажырскія цягнікі на ўчастку Мінск — Баранавічы "ідуць з нязначным адхіленнем ад графіка руху".
Папярэдняе здарэнне на чыгунцы адбылося ў канцы студзеня на пераездзе ў Барысаве, дзе цягнік урэзаўся ў фуру.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.