"Пара!": 1 лютага 1661 у Магілёве пачалося паўстанне супраць маскоўскай акупацыі
Паўстанне / euroradio.fm
1 лютага 1661 года ў Магілёве адбылося буйное антымаскоўскае паўстанне.
Горад ужо сем гадоў належаў Маскоўскаму княству, але хутка пачаліся спрэчкі паміж мясцовымі і расійскай вайсковай адміністрацыяй. Жыць далей у такіх умовах жыхары Магілёва не захацелі — і падрыхтавалі паўстанне.
Сігнал да паўстання дай бурмістр Язэп Левановіч крыкам "Пара! Пара!". Магілёўцы амаль цалкам знішчылі маскоўскі гарнізон (ад 2 да 7 тысяч чалавек, паводле розных крыніцай).
Горад вярнуўся да Рэчы Паспалітай, дзе атрымаў магдэбургскае права, герб і быў ураўнаваны ў правах з Вільняй.
А ў Маскве за гэта абвясцілі ўсяму гораду анафему. Яе, дарэчы, дагэтуль не адмянілі.