Памёр заснавальнік літаратурнага руху "Бум-Бам-Літ" Серж Мінскевіч
8 чэрвеня ва ўзросце 53 гадоў памёр літаратар Серж Мінскевіч (Сяргей Мыцько) — адзін з заснавальнікаў літаратурнага руху "Бум-Бам-Літ". Пра яго смерць напісаў у Фэйсбуку літаратар Андрэй Дудко.
Мінскевіч вядомы як пошук новых формаў у літаратуры — як паэзіі, так і прозе. Стваральнік літаратурнага жанру "транслагізм". Пісаў таксама фантастыку і творы для дзяцей.
Таксама Мінскевіч перакладаў з польскай мовы на беларускую — "Дзяды" і "Крымскія санеты" Адама Міцкевіча, творы Юліюша Славацкага, Канстантага Ільдэфанса Галчынскага, Збігнева Герберта, Славаміра Мрожака ды іншых.
Па творчасці Адама Міцкевіча абараніў кандыдацкую дысертацыю.