Памочнік Лукашэнкі не змог высветліць, спраўную тэхніку яму паказалі, ці не

У інспектара з'явіліся пытанні

У інспектара з'явіліся пытанні / vetkagolos.by

Памочнік Лукашэнкі, інспектар па Гомельскай вобласці Юрый Горлаў не змог высветліць, спраўную тэхніку яму паказалі, ці не. Ён правяраў у Веткаўскім раёне, як сельскагаспадарчыя прадпрыемствы рыхтуюцца да вясновых палявых работ. Калі чытаць раённую газету, то нараканняў падчас візіту не прагучала. Аднак прэс-служба Гомельскага аблвыканкама напісала, як было насамрэч.

Горлаў пабываў у філіяле "Аграфірма імя Лебедзева" РУП "Гомельэнерга". Ён паглядзеў, як захоўваецца сельгастэхніка на тэрыторыі машынна-трактарнага парку, і як яе рамантуюць у механічных майстэрнях.

"Прааналізаваць, спраўная тэхніка ці не, не ўяўляецца магчымым, — заявіў памочнік Лукашэнкі. — Актаў гатоўнасці агрэгатаў, якія павінны быць падпісаны ўнутранай камісіяй гаспадаркі, не аказалася. Па плугах таксама ёсць некаторыя пытанні". Да 1 сакавіка ўсё гэта мусіць быць выпраўлена.

Наведаў Юрый Горлаў і жывёлагадоўчы комплекс, дзе паглядзеў, як захоўваюцца кармы, якія ўмовы ўтрымання жывёлы, "ацаніў аб'ёмы вытворчасці". Відаць, таксама знайшоў хібы. "Па жывёлагадоўлі яшчэ трэба папрацаваць", — сказаў ён. Пры гэтым адзначаецца, што інспектар наведаў гаспадарку, якая "павінна быць адной з паказальных".

Тлумачэнні госцю даваў прысутны старшыня Веткаўскага райвыканкама Раман Сяргун.

Памочнік Лукашэнкі не змог высветліць, спраўную тэхніку яму паказалі, ці не
Памочнік Лукашэнкі не змог высветліць, спраўную тэхніку яму паказалі, ці не
Памочнік Лукашэнкі не змог высветліць, спраўную тэхніку яму паказалі, ці не
Памочнік Лукашэнкі не змог высветліць, спраўную тэхніку яму паказалі, ці не

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.