Палітзняволеная журналістка Дар'я Чульцова выйшла на волю
Журналістка Дар'я Чульцова выйшла на волю. Яе фота публікуе "Новы час".
Дарья была затрыманая разам з Кацярынай Андрэевай 15 лістапада 2020 года за стрым з "Плошчы пераменаў". Суддзя Наталля Богук прысудзіла іх да двух гадоў пазбаўлення волі. Кацярыну Андрэеву ўлады пакаралі яшчэ 8 гадамі пазбаўлення волі за "здраду дзяржаве".