Палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі з бальніцы ў турму
Уладзімір Мацкевіч / spring96.org
Палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча перавялі з бальніцы ў турму, пішуць праваабаронцы "Вясны".
У пачатку жніўня Мацкевічу зрабілі планавую аперацыю ў Рэспубліканскай бальніцы.
Філосафа абвінавацілі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса і адправілі ў калонію на пяць гадоў. Спярша суд адправіў Мацкевіча ў калонію з узмоцненым рэжымам. Але ў пачатку гэтага года меру стрымання змянілі на больш жорсткую і перавялі філосафа ў магілёўскую турму №4 строгага рэжыму.