Палітвязню Яўгену Васьковічу забаранілі чытаць Оруэла

Гэта былі два дапаможнікі для вывучэння англійскай мовы, а таксама адаптаваны раман Джорджа Оруэла “1984”. Пра гэта прэс-службе БХД паведаміла паведаміла маці Яўгена Рушанія Іванаўна. За апошніх месяцы родныя і сябры палітвязня некалькі разоў спрабавалі рознымі шляхамі перадаць яму кнігі, але ўсё марна.

Яўген Васьковіч цікавіцца гісторыяй Беларусі, гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага, журналістыкай, палітычнымі навукамі, а таксама хацеў бы працягваць вывучаць англійскую мову. Але патрэбныя яму кнігі ў турму не прапускаюць.

Хлопец атрымаў 7 гадоў зняволення па гэтак званай “справе анархістаў” — ён пакараны за спробу падпалу будынку Бабруйскага КДБ. Васьковіч знаходзіцца за кратамі ўжо амаль чатыры гады.