Палітвязню Уладзіміру Цыгановічу прысудзілі яшчэ адзін год калоніі
Уладзімір Цыгановіч / spring96.org
Палітвязню Уладзіміру Цыгановічу прысудзілі яшчэ адзін год калоніі ў дадатак да ранейшых 15 гадоў па "справе Ціханоўскага", пішуць праваабаронцы.
Справу Цыгановіча разглядалі ў судзе Ленінскага раёна Магілёва 10 красавіка. Прысуд вынесла суддзя Таццяна Касцюк. Яна прызнала блогера вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі (ч. 2 арт. 411 Крымінальнага кодэкса).
Цыгановіч — блогер, аўтар Youtube-канала MozgON. На сваім канале пераказваў спачатку эканамічныя і грамадскія, а потым і палітычныя навіны, стаў весці трансляцыі з розных акцыяў. Затрымалі Цыгановіча 9 чэрвеня 2020 года. Яго вінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў і распальванні сацыяльнай варожасці.