Палітвязня Ігара Аліневіча перавялі ў калонію Віцьба-3

Ад самога зняволенага пакуль не было вестак.

Як адзначае Радыё Свабода, пасля прэзідэнцкіх выбараў 2006 года ў Віцьбе-3 адбываў пакаранне экс-кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін. Аднак пра парадкі ў гэтай турме былы палітвязень нічога не можа сказаць, бо з тых часоў у калоніі змяніўся начальнік.

Ігар Аліневіч раней адбываў пакаранне ў калоніі ў Наваполацку, якая лічылася самай дрэннай паводле экалогіі. У пачатку года было прынятае рашэнне расфармаваць яе.

Актывіст анархісцкага руху Ігар Аліневіч асуджаны на 8 год зняволення за хуліганскія дзеянні ў дачыненні афіцыйных будынкаў. Сваёй віны палітвязень не прызнаў.