Палітвязні не выйдуць на волю без прашэння аб памілаванні, кажа Лукашэнка
Пра гэта Аляксандра Лукашэнка заявіў 23 сакавіка пасля галасавання на выбарах дэпутатаў мясцовых саветаў.
"Не хачу паўтараць, але будзе зварот — будзе подпіс. Не будзе звароту — ні чэмпіянат свету (па хакеі), ні 70-годдзе Перамогі, нічога не дапаможа. Гэта мой прынцыповы падыход да гэтага, і не толькі мой. Мы дзяржава, мы краіна. І нас не трэба нахіляць. І не трэба, зыходзячы з двайных, трайных стандартаў, да нас адпаведным чынам ставіцца. Не ад майго подпісу тут нешта залежыць", — заявіў кіраўнік дзяржавы.
Журналіст агенцтва БелаПАН нагадаў, што Лукашэнка даваў памілаванне зняволеным і без прашэнняў. На гэта ён заявіў: "Так, і без прашэнняў я прымаю масу такіх рашэнняў. Я толькі не ведаю, чаму вы зацыкліліся на некалькіх прозвішчах. Прэзідэнт мае права памілаваць любога чалавека па пэўнай працэдуры. Так, бывалі выпадкі, але ж злачынства ад злачынства розніцца, па-першае. Па-другое, я часта вам казаў і вашым там падабаронным — не напружвайце абстаноўку. Вінаваты — ціхенька, без шуму, без гвалту, давайце ўнутры краіны вырашаць гэтае пытанне. Вы вывелі гэтыя пытанні на міжнародны ўзровень. Вось адпаведны, адэкватны, сіметрычны адказ. Але мая заява і мае прапановы, калі ўжо хочаце, застаюцца ў моцы".
Фота — statkevich.org