Пад Оршай расійскія сілавікі пастралялі адзін аднаго — СМІ

Перастрэлка пад Оршай / прэс-служба МУС Беларусі
Перастрэлка паміж расійскімі сілавікамі адбылася зранку 26 траўня пад Оршай. Ёсць загінулы.
Як піша выданне Orsha.eu, здарэнне адбылося на Аршанскім скрыжаванні — гэта скрыжаванне трасы М1 і Е95. Зранку ў панядзелак туды двое расійскіх сілавікоў. Абодва яны займалі высокія пасады ў праваахоўных органах: адзін — маёр паліцыі, другі — падпалкоўнік.
Прычына канфлікту паміж імі невядомая. Але ў абодвух аказаліся траўматычныя пісталеты, якімі паліцыянты скарысталіся. Адзін з іх выявіўся больш трапным і забіў свайго саперніка.
Забойцу затрымалі на месцы трагедыі.
Як паведамляе прэс-служба МУС, забітаму 45 гадоў, яго забойцу — 41 год.


Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.