Новы касмічны спадарожнік Беларусь плануе запусціць у 2009 годзе

Беларусь плануе запусціць новы касмічны спадарожнік у 2009 году. Пра гэта на паседжанні прэзідыўма Савета міністраў заявіў старшыня прэзідыўма Нацыянальнай акадэміі навук Міхаіл Мясніковіч.
Па ягоных словах, Беларусь імкнулася да таго, каб не паўтараць папярэдні спадарожнік, а зрабіць яго лепшым. М.Мясніковіч падкрэсліў, што цяперашні спадарожнік будзе лепш "БелКА" па касмічнай платформе, манеўранасці, а таксама магчымасцях працы з ім.

Кіраўнік Акадэміі навук адзначыў, што ў цяперашні час 9 міністэрстваў Беларусі з'яўляюцца карыстальнікамі касмічнай інфармацыі. У той жа час, па яго словах, у сувязі з высокім коштам касмічнай інфармацыі, ёсць праблема з яе атрыманнем і ў картографаў, і ў леснікоў, і ў сіноптыкаў: яны не атрымліваюць жаданага аб'ёму інфармацыі.

"Інтэрфакс"