НХЛ афіцыйна аб'явіць аб удзеле ў Алімпіядзе ў Сочы
Кіраўніцтва Нацыянальнай хакейнай лігі збіраецца зрабіць заяву пасля заканчэння чэмпіянату свету па хакею, які праходзіць у Швецыі і Фінляндыі.
Пра гэта паведаміў выканаўчы дырэктар Федэрацыі хакею Расіі Валерый Фесюк. Паводле яго словаў, у гэтыя дні ў Стакгольме праходзіць сустрэча прадстаўнікоў нацыянальных хакейных федэрацый і Міжнароднага алімпійскага камітэта, інфармуе РІА "Новости".
У тым, што НХЛ паўдзельнічае ў Алімпіядзе 2014 года, сумненняў ужо няма. Кіраўніцтва лігі спрабуе атрымаць больш спрыяльныя ўмовы, кажа Фесюк.