Невядомы разнёс вільнюскі мемарыял у памяць ахвяр беларускага рэжыму
Каля амбасады Беларусі апаганены мэмарыял ахвярам беларускага рэжыму / V. Narkūno / LRT nuotr.
У нядзелю невядомы чалавек ля амбасады Беларусі ў Вільнюсе разнёс імправізацыйны мемарыял, створаны ў гонар ахвяр, забітых і катаваных рэжымам Лукашэнкі. Пра гэта паведаміла літоўскае выданне Lrt.lt.
Судзячы па апублікаваным медыя фота, былі пабіты свечы і разбіты рамкі з фотаздымкамі. Дзяжурны Галоўнага камісарыята паліцыі па Вільнюскаму павету, што вандал затрыманы і знаходзіцца пад вартай. Яго імя і прозвішча не раскрываецца, але сілавік заявіў, што чалавек псіхічна неадэкватны.
Распачата расследаванне падзеі.