Названы найлепшы гол месяца ў футбольным чэмпіянаце Беларусі
Беларускай федэрацыяй футбола названы найлепшы гол месяца ў вышэйшай лізе футбольнага чэмпіянату Беларусі. Яго забіў у браму БАТЭ паўабаронца "Славіі" Глеб Жэрдзеў. 16 кастрычніка мазыране перамаглі барысаўчан з лікам 3:1.
Жэрдзеву 21 год. Ён перайшоў у "Славію" з "Мінска". У 20 матчах забіў 5 галоў.