Найлепшы бамбардзір беларускага чэмпіянату з'язджае ў Партугалію
Уладзіслаў Марозаў / dinamo-minsk.by
Найлепшы бамбардзір беларускага чэмпіянату мінскі дынамавец Уладзіслаў Марозаў з'язджае ў Партугалію. Ён стаў гульцом "Арукі". У партугальскім першынстве каманда займае 9-е месца.
ФК "Дынама-Мінск" падкрэслівае, што клуб "з разуменнем паставіўся да жадання Марозава, які меў дзеючы яшчэ два гады кантракт, паспрабаваць свае сілы за мяжой". Уладзіславу Марозаву 23 гады. Ён правёў за дынамаўцаў 32 матчы, забіў 19 галоў (у мінулым чэмпіянаце — 16). Летась быў прызнаны найлепшым нападаючым і гульцом чэмпіянату вышэйшай лігі.
Журналіст Уладзіслаў Татур піша, што па яго інфармацыі на трансферы Марозава мінскае "Дынама" заробіць "каля 300 тысяч у валюце".
— FC Arouca (@OficialFCArouca) January 29, 2024
O FC Arouca comunica que chegou a acordo com o Dinamo Minsk para a transferência definitiva do jogador Uladzislau Marozau#LobosDeArouca #AmorEPaixao pic.twitter.com/g0dNuUGsgV