Напад на міліцыянера, які ахоўваў БТ

Напад на міліцыянера, які ахоўваў БТ

Уначы адбыўся напад на супрацоўніка спецбатальёна Дэпартамента аховы МУС, які ахоўваў Белтэлерадыёкампанію. Як паведамляе ў Telegram прэс-служба міліцыі, міліцыянер выйшаў аглядзець звонку будынак, калі да яго наблізіўся невядомы мужчына і нанёс удар кулаком у грудзі. Нападніка затрымалі. 31-гадовы мінчук тлумачыць свой учынак станам алкагольнага ап'янення.

Міліцыянеры цікавіліся магчымым удзелам мужчыны ў акцыях пратэсту, але ён гэта адмаўляе. Справа ў тым, што напад на сілавіка адбыўся ў ноч з 1 на 2 лістапада, пасля разгону ў сталіцы шэсця на Курапаты. У дачыненні затрыманага распачалі крымінальную справу за гвалт у дачыненні супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.