Надвор'е: цёпла да аўторка, потым вернуцца замаразкі і нават завеі

Першая прыкмета надыходзячай вясны

Першая прыкмета надыходзячай вясны / Еўрарадыё

Да канца наступнага тыдня ў Беларусь вернуцца начныя замаразкі, паведамляюць сіноптыкі. Пахаладанне пачнецца ўжо з аўторка. Высокія для сакавіка тэмпературы і яркае сонца зменяцца на больш тыповыя для гэтай пары года ўмовы надвор'я.

10–11 сакавіка ў Беларусі яшчэ чакаецца 11–12 градусаў цяпла, 13-га чысла будзе ўжо +8°C. А ў пятніцу і выхадныя дзённая тэмпература панізіцца да +2–3°C, ноччу будзе да -2°C.

Суправаджацца зніжэнне тэмпературы будзе дажджамі, мокрым снегам і нават завеямі.

Па словах сіноптыка Дзмітрыя Рабава, надвор'е ў сакавіку можна параўнаць з барацьбой паміж цяплом і холадам. Сярэднямесячная тэмпература паветра ў першым вясновым месяцы будзе на 1–1,5°C вышэйшай за кліматычную норму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.