"На якое ліха я пайшоў у прэзідэнты?!"
Такім пытаннем задаецца экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, якому на мінулым тыдні было выстаўленае абвінавачванне ў датычнасці да забойства Георгія Гангадзэ.
Адпаведнае выказванне Кучма зрабіў 28 сакавіка на брыфінгу перад наведваннем генеральнай пракуратуры, перадае ІА REGNUM.
"Я часам думаю, на якое ліха я пайшоў у прэзідэнты?! Жыў бы кум каралю, сват міністру, вы цудоўна разумееце. Тым больш становішча маё было адпаведнае", — сказаў ён. Адносна Гангадзэ Кучма заявіў наступнае: "Я яго не ведаў, клянуся вам. Я адзін раз яго бачыў у прамым эфіры падчас тэледэбатаў. Ён жа журналістам-то не быў, ён быў менеджарам! Так ці не?".