На Віцебшчыне затрымалі двух каталіцкіх святароў
Каталіцкае мерапрыемства ў Шуміліне / catholicnews.by
На Віцебшчыне затрымалі двух каталіцкіх святароў — Анджэя Юхневіча і Паўла Лемеха. Падставы затрымання пакуль невядомыя, піша @christianvision.
Затрыманне адбылося ў сераду, 8 траўня, пасля сустрэчы ў Шуміліне. Юхневіч з'яўляецца старшынёй каардынацыйнай групы настаяцеляў і прадстаўнікоў манаскіх супольнасцяў Беларусі.