На Віцебшчыне з песнямі і танцамі "пахавалі дзеда" (фота)
Традыцыйная абрадавая эратычная гульня ладзіцца тут штогод на Масленіцу.
У вёсцы Кісялі Гарадоцкага раёна правялі традыцыйны масленічны абрад. Замест спальвання саламянага пудзіла як сімвал развітання з зімой тут развіталіся з лялькай дзеда.
"Пахаванне дзеда" — гэта абрадавая гульня з моцным эратычным падтэкстам. Адначасова гэта пародыя на сапраўднае пахаванне.