На вайне ва Украіне загінуў яшчэ адзін беларускі добраахвотнік
Аляксандр Стасевіч
/ Facebook
На вайне ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік Аляксандр Стасевіч. Пра гэта ў сацсетках распавёў яго сябар Яраслаў Грышын:
"Аляксандр не быў абавязаны ваяваць за Украіну, неаднаразова паранены і кантужаны — мог з чыстым сумленнем дэмабілізавацца. Але Сашка не мог пакінуць сваё падраздзяленне і пабрацімаў. Разумеючы ўсе рызыкі: ішоў да канца — сапраўдны Воін. Лепшы з лепшых, боль невымоўны, няма слоў ".
Стасевіч быў гісторыкам, ён скончыў бізнэс-школу Кіева-Магілянскай акадэміі. У складзе ВСУ ён служыў штурмавіком спецпадраздзялення.