На ўсходзе Украіны загінулі яшчэ два беларускія добраахвотнікі — "Свабода"
Развітанне з загінулым беларускі байцом, ілюстрацыйнае фота / t.me/belwarriors
У другой палове студзеня загінулі яшчэ два беларускія байцы, якія ваявалі за Украіне. Як перадае Радыё "Свабода", гэтую інфармацыю журналістам пацвердзілі з некалькіх крыніц.
Дзеля бяспекі сваякоў, якія застаюцца ў Беларусі, пакуль не называюцца ні пазыўныя, ні нават падраздзелы, дзе служылі загінулыя байцы.
Агулам ад пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне загінулі як мінімум 38 беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаліся супраць расійскай агрэсіі.