На таргах 3 чэрвеня ў Беларусі патаннеў долар

Па выніках таргоў, якія прайшлі 3 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы, Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША працягвае паніжацца — з 2,3981 да 2,3885 беларускага рубля. Затое курс еўра вырас — з 2,6734 да 2,6773 беларускага рубля. Падаражэла і расійская валюта: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4958 беларускага (у аўторак — 3,4795).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,14%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.