На таргах 24 чэрвеня ў Беларусі падаражэлі долар і еўра

24 чэрвеня на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют.
Курс долара ЗША вырас — з 2,3692 да 2,3726 беларускага рубля. Курс еўра таксама павялічыўся — з 2,6754 да 2,6805 беларускага рубля. Панізіўся толькі курс расійскай валюты: за 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,4407 беларускага (у аўторак — 3,4454).
Курс беларускага рубля адносна кошыка валют аслабеў на 0,03%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.