На сераду сіноптыкі абвясцілі ў Беларусі жоўты ўзровень небяспекі
Туман, ілюстрацыйнае фота / t.me/gorodmozyr/
У сераду, 22 студзеня, у Беларусі чакаецца пераважна воблачнае надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Уначы месцамі, а ўдзень у многіх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца туман. У сувязі з гэтым сіноптыкі абвясцілі жоўты ўзровень небяспекі. У асобных раёнах краіны прагназуецца слабы галалёд. Вецер будзе паўднёва-ўсходні, паўднёвы — ад слабога да ўмеранага.
Тэмпература паветра на працягу сутак будзе ў дыяпазоне ад -2 да +3 градусаў.