На сепаратысцкім рэферэндуме можна галасаваць “за сябе і за суседа”
На ўчастках галасавання ў Луганскай вобласці дазваляюць галасаваць адразу за дваіх.
Пра гэта паведамляе рэсурс Цензор.НЕТ. Ужо заўважаныя выпадкі, калі дастаткова проста паказаць пашпарт іншага чалавека, каб распарадзіцца яго голасам.
Напрыклад, журналіст мясцовага выдання Новости Донбасса паведамляе, што дзеля эксперыменту прагаласаваў на 4 участках “за суседа і яго жонку”.
11 траўня ўкраінскія сепаратысты апытваюць насельніцтва Данецкай і Луганскай абласцей пра стаўленне да ідэі дзяржаўнай незалежнасці рэгіёнаў. Таксама на ўсходзе Украіны праходзяць яшчэ два рэферэндумы — аб далучэнні Данеччыны і Луганшчыны да Днепрапятроўскай вобласці і пра далучэнне Данецкай вобласці да Вялікабрытаніі.