На Радаўніцу ў зоны адчужэння будуць пускаць без спецыяльных дазволаў
Дастаткова будзе дакумента пра тое, што ў гэтых мясцовасцях пахаваныя сваякі.
18-21 красавіка гэтак званыя “закрытыя” пасля чарнобыльскай аварыі раёны на Гомельшчыне стануць даступнымі для наведвання — на Радаўніцу туды пусцяць людзей, чыя сваякі пахаваныя ў гэтых мясцінах. Пра гэта паведамляе Дзяржаўны памежны камітэт.
Напярэдадні дня памінання спачылых у зоны адчужэння і адсялення можна будзе праехаць без спецыяльных дакументаў, дастаткова мець пры сабе толькі пашпарт. Тым, хто прыбывае на машыне, прыйдзецца прад'явіць пасведчанне кіроўцы. Ахвотных скарыстацца такой магчымасцю звычайна каля 11-14 тысяч чалавек.
Акрамя таго, каб наведаць магілы ў Брагінскім, Нараўлянскім і Хойніцкім раёнах, неабходна атрымаць у сельсавеце даведку аб тым, што ў гэтых месцах пахаваныя сваякі. Калі такога дакумента няма, то неабходна будзе заплаціць пошліну, роўную 0,2 базавай велічыні.