На наступным тыдні ў Беларусі будзе лета
Ужо можна на пляж! / onliner.by
Да +25! На наступным тыдні ў Беларусі будзе лета. Прынамсі, у першыя дні.
Згодна з дадзенымі сіноптыкаў, у панядзелак і аўторак у Беларусі будзе анамальна цёпла. У панядзелак — +16...+23, а ў аўторак — да +25 градусаў. У сераду чакаецца +20...+23.
А вось у чацвер вернецца красавік. Чакаецца +10...+15 удзень, таксама будуць дажджы.
Дарэчы, у Еўропе на наступным тыдні таксама будзе анамальна цёпла. У некаторых рэгіёнах у Польшчы, напрыклад, можа быць нават +30!