На мяжы з Польшчай затрымалі траіх беларусаў з беспілотнікам
Кантрабандысты не паспелі скарыстацца беспілотнікам / t.me/gpkgovby/
На мяжы з Польшчай беларускія памежнікі затрымалі траіх грамадзян Беларусі з беспілотнікам. Скарыстацца ім "для ажыццяўлення супрацьпраўнай дзейнасці" мужчыны не паспелі.
Здарэнне адбылося ўначы 13 жніўня. Парушальнікі прыехалі ў памежную зону на аўтамабілі. У іх знайшлі не толькі беспілотнік з пультам кіравання, але і 10 акумулятарных батарэй.
Затрыманым пагражае вялікі штраф.
Падобныя затрыманні рэгулярна адбываюцца на мяжы з краінамі ЕС.