На Мінск абрынулася моцная залева

Моцны лівень у Мінску / скрыншот відэа
Моцная залева абрынулася ўвечары 26 чэрвеня на Мінск. Навальнічныя хмары прыйшлі з паўднёвага захаду Беларусі: днём сур'ёзныя дажджы прайшлі ў Брэсцкай вобласці.
Моцны лівень прыйшоў у Мінск. pic.twitter.com/evXhSwB6B6
— Еўрарадыё (@euroradio) June 26, 2021
Залева такая магутная, што вада трапляе і ў грамадскі транспарт, і нават у крамы. Адначасова вельмі моцна выраслі тарыфы на таксі: праехаць ад плошчы Якуба Коласа да плошчы Перамогі (550 метраў) каштавала 15 рублёў.
Вада ўжо і ў аўтобусах, і ў крамах. Будзьце асцярожнымі, сябры! pic.twitter.com/1i2uulbVdZ
— Еўрарадыё (@euroradio) June 26, 2021
Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ўзровень небяспекі. Залевы чакаюцца і ноччу, і раніцай 27 чэрвеня.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.