На Кастрычніцкую плошчу Мінска вывелі вайсковую тэхніку
Вайсковая тэхніка на Кастрычніцкай плошчы / t.me/modmilby/
17 лютага на Кастрычніцкую плошчу Мінска вывелі вайсковую тэхніку. Мінабароны тлумачыць гэта мерапрыемствамі, прымеркаванымі да "Дня абаронцаў Айчыны" і 105-х угодкаў Узброеных сіл РБ. "Беларускія вайскоўцы рыхтуюць шмат цікавага", — адзначае яго прэс-служба.
Перад Палацам Рэспублікі будзе працаваць выстава ўзбраенняў, вайсковай і спецыяльнай тэхнікі.
t.me/modmilby/