На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пабудуюць шматфункцыянальны цэнтр

На Кастрычніцкай плошчы ў Мінску пабудуюць шматфункцыянальны цэнтр

У 2017-2018 годзе на Кастрычніцкай плошчы Мінска пабудуюць шматфункцыянальны комплекс. Адпаведны ўказ №497 падпісаў Аляксандр Лукашэнка, інфармуе БЕЛТА. Комплекс "БК Капітал Цэнтр" будзе ўзведзены на месцы, дзе быў музей Вялікай Айчыннай вайны.

Паведамляецца, што ў гэтым комплексе будуць адміністрацыйныя і гандлёвыя памяшканні, бізнес-апартаменты, а таксама памяшканні для прадпрыемстваў грамадскага харчавання і падземны паркінг. Завяршыць будаўніцтва комплекса плануецца ў 2020 годзе.

Як заяўляе БЕЛТА, ажыццяўленне гэтага праекта дазволіць завяршыць забудову архітэктурнага ансамбля Кастрычніцкай плошчы.