На чэмпіянаце свету дыскваліфікавалі беларускага хакеіста

Дысцыплінарны камітэт чэмпіянату пакараў беларуса за ўдар у галаву нападаючага зборнай Нарвегіі Андэрса Басціянсена. Падчас гульні суддзі не звярнулі ўвагі на гэты эпізод, Казнадзей нават не атрымаў малога штрафу, адзначае "Прессбол".


З улікам дыскваліфікацыі Іллі Казнадзея трэнерскі штаб беларускай зборнай плануе ўключыць у заяўку на чэмпіянат свету абаронцу Аляксандра Яронава з салігорскага "Шахцёра".


Нагадаем, сёння каманда Андрэя Скабелкі згуляе са зборнай Даніі (пачатак у 17.15 па беларускім часе).

Фота — pressball.by