На Bugatti міма Дзім Дзімыча. Што там у прапагандыстаў — квіз
Працягваем трэніраваць крытычнае мысленне падступнымі пытаннямі. / euroradio.fm
Нечаканым каменем спатыкнення для беларускіх прапагандыстаў стаў “Славянскі базар”. Праз адзін з канцэртаў счапіліся “дзяржаўнікі” і прадстаўнікі “русафільскага” крыла (вольгі бондаравы, ксеніі лебедзевы, вось гэтыя ўсе). Жарсці кіпяць дагэтуль!
Прапаганда хоць і адцягнулася на бульбасрач, але паспявае і далей канструяваць паралельную рэальнасць, у якой у Беларусі ўсё выдатна, Захад гіне, ніхто да Мінска не мае прэтэнзій, а Украіна сама сябе абстрэльвае.
Як не павесціся на маніпуляцыі і фэйкі? Трэніруем крытычнае мысленне разам з квізам.