На блок-посце ў Марыупалі падарвалася машына, ёсць ахвяры

Невядомыя падагналі да блок-паста ў мікрараёне Усходні сіні пазадарожнік і ўзарвалі яго. Адзін баец Нацгвардыі загінуў, двое параненыя. Пазней стала вядома, што выбух адбыўся, калі кіроўца аўтамабіля пачаў адчыняць багажнік для правядзення дагляду.

У момант выбуху кіроўца таксама атрымаў раненні, якія выявіліся лёгкімі. Ён дае паказанні.

Як паведамляе УНІАН са спасылкай на Марыупальскі гарсавет, гэта была спроба правезці выбухоўку праз блок-пост. Здарэнне не з’яўляецца тэрактам.