Мядзведзь Топа з "Калыханкі" — лідар галасавання гледачоў на "Тэлевяршыню"

Мядзведзь Топа з "Калыханкі" — лідар галасавання гледачоў на "Тэлевяршыню"

На сайце тэлеканала СТВ адбываецца галасаванне за найлепшага вядоўцу тэлепраграмы на штогадовым конкурсе "Тэлевяршыня". Найбольшую колькасць галасоў сабраў мядзведзік Топа — персанаж дзіцячай "Калыханкі".

На 17-ю гадзіну 18 траўня за Топу, якога агучвае акцёр Уладзімір Варанкоў, прагаласавалі больш за 4000 чалавек, або 38% усіх удзельнікаў галасавання. Карыстальнікі сацсетак таксама заклікаюць галасаваць за ўлюбёнага з дзяцінства персанажа.

Другое месца па набраных галасах займаюць вядоўцы праграмы тэлеканала СТВ "Раніца. Студыя добрага настрою" Вольга Бурлакова і Аляксандр Мяжэнны. За іх на 17-ю гадзіну прагаласавалі 2475 чалавек, або 23%.

Аддаць свой голас за канкрэтнага намінанта можна на сайце тэлеканала СТВ. Апытанне завершыцца 19 мая а 12-й гадзіне.