На волі Сяргей Ціханоўскі і яшчэ 13 палітвязняў

Святлана Ціханоўская сустрае Сяргея пасля 5 гадоў турмы
На волю выйшлі Сяргей Ціханоўскі, Наталля Дуліна, Ігар Карней і яшчэ 11 палітвязняў. Гэта адбылося пасля сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі і спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Кіта Келога, якая адбылася 21 чэрвеня.
Палітвязняў сустракалі Святлана Ціханоўская і Франак Вячорка. Яны першымі апублікавалі фота і відэа з вызваленымі беларусамі.
Дзе дакладна адбывалася сустрэча з палітвязнямі не ўдакладняецца, аднак, хутчэй за ўсё, гэта было ў Літве.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.