"Вельмі шчаслівы дзень". Дарадца Ціханоўскай — пра вызваленне палітвязняў

Святлана і Сяргей Ціханоўскія трымаюцца за рукі
"Вельмі шчаслівы дзень, але працягваем працаваць, каб вызваліць усіх”. Дарадца Святланы Ціханоўскай Дзяніс Кучынскі пракаментаваў Еўрарадыё вызваленне групы палітвязняў.
“Бачычь Сяргея Ціханоўскага, які вельмі бадзёры, зараджаны, моцны — гэта неверагоднае шчасце. Гэта той Ціханоўскі, якога мы памятаем з 2020-га, той, які захапіў сэрца мільёнаў беларусаў.
Убачыць той момант, як Святлана ўпершыню з вясны 2020-га бачыць мужа — гэта вельмі моцны кранальны момант”.
Кучынскі падзякаваў прэзідэнту ЗША Дональду Трампу, генералу Кіту Келагу, намесніку памочніка дзяржаскратара Крысу Сміту за працу па вызваленні людзей.
“Але мусім памятаць, што яшчэ больш за тысячу чалавек у турмах, і мусім працягваць змаганне”.
Сярод вызваленных сёння — 6 беларусаў і 8 замежных грамадзян.
Сярод замежнікаў няма Анджэя Пачобута, але Кучынскі дадаў, што "будзем працягваць змагацца за яго, як і за іншых палітвязняў".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.