“Мы ідзем на марш!”: ці варта беларусам бясконца жыць 2020 годам — эфір

Севярын Квяткоўскі / Еўрарадыё
Падзеі 2020 года ўжо знайшлі сваё адлюстраванне ў вершах і песнях, у прозе і кіно, у тэатры і карцінах мастакоў. Ужо нават чуваць ад палітолагаў, палітыкаў і творцаў, што беларускаму грамадству неабходна “выходзіць з парадыгмы 2020 года” і жыць далей. Ва ўсіх сэнсах — і асабістым, і грамадска-палітычным, і творчым. Але ёсць і тыя, хто перакананы: падзеі 2020 года мала асэнсаваныя і нам яшчэ трэба зрабіць шмат высілкаў, каб зразумець тое, што адбылося з усімі намі…
Што такое “фрашкі” і ці магчыма з дапамогай іх і кнігі “Мы ідзем на марш!” апісаць 2020 год? Ці не варта беларусам перастаць жыць 2020 годам і пачаць жыць далей? Як вызначыць, што асэнсаванне адбылося і што нам далей з тым асэнсаваннем рабіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае медыяпісьменнік Севярын Квяткоўскі ў 14:00
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.