Музыкам гурта "Tor Band" пяты раз прысудзілі 15 сутак арышту
Музыкі з гурта Tor band / onliner.by
28 снежня скончыліся чацвёртыя 15 сутак, на якія асуджаныя Дзмітрый Галавач і Яўген Бурло з гурта "Tor Band". Музыкі не выйшлі на волю і па-ранейшаму знаходзяцца ў ІЧУ Жлобіна.
Паводле інфармацыі тг-канала "Беларусь за МКАДам", хлопцам пяты раз прысудзілі 15 сутак. Раней з'яўлялася інфармацыя, што іх судзяць асобна за кожную песню, абвешчаную "экстрэмісцкімі матэрыяламі".