МУС Украіны звольніць 585 міліцыянераў з Данецка

На сённяшні дзень ужо завершаны першы этап праверкі данецкай міліцыі на вернасць прысязе і службе Украіне. 585 чалавек звольненыя з органаў унутраных спраў, супраць большасці з іх распачнуць крымінальныя справы. Дадатковая праверка праводзіцца яшчэ па 242 міліцыянерах, якія "працяглы час знаходзяцца на бальнічным".

Авакаў адзначае, што пры такой масавай здрадзе і ганебных паводзінах у Данецкай ды Луганскай абласцях ёсць і сумленныя праваахоўнікі, якія служаць Украіне, абараняюць людзей.

Фота — Facebook