МУС Чэхіі: Міхалевічу далі палітычны прытулак
Міністэрства ўнутраных спраў Чэхіі афіцыйна пацвердзіла атрыманне экс-кандыдатам у прэзідэнты палітычнага прытулку ў гэтай краіне.
"Спадар Міхалевіч атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі ", — заявіў БелаПАН прэс-сакратар чэшскага МУС Уладзімір Ржэпка.
Больш падрабязнай інфармацыі аб гэтым рашэнні ведамства даць не можа.