Моцныя залевы затапілі Дубай
Наступствы дажджоў у Дубаі / Khaleej Times
Моцныя залевы абрынуліся на Дубай увечары 15 красавіка і працягваюцца сёння.
Вада затапіла дарогі, транспарт ходзіць з перабоямі. Як паведамляюць СМІ, некаторыя трасы перакрылі. Затапіла адну са станцый метро і адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў свету "Дубай мол".
У аэрапорце шэраг рэйсаў былі перанакіраваныя або адкладзеныя. Авіярэйсы з Дубая ў Мінск прыбываюць з затрымкамі ў некалькі гадзін. На відэа з месца падзеяў бачна, як вада залівае ўзлётна-пасадачную паласу. Увечары 16 красавіка аэрапорт Дубая абвясціў, што спыняе прыём рэйсаў да паляпшэння ўмоў надвор'я.
Між тым сіноптыкі прагназуюць нестабільную пагоду да абеду серады, 17 красавіка.